У Докшыцах пастаўлены тэмпературны рэкорд зімы

У Докшыцах пастаўлены тэмпературны рэкорд зімы

Тэмпературны рэкорд сёлетняй зімы ўсталяваны гэтай ноччу ў Докшыцах на Віцебшчыне. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У Белгідрамеце кажуць, што ў Докшыцах зафіксавана 28,9 градуса марозу. Сіноптыкі мяркуюць, што і гэты рэкорд можа быць пабіты, бо моцныя маразы захаваюцца да канца лютага.

Апошнімі днямі з прыходам арктычнага паветра ў Беларусі ўсталявалася вельмі халоднае надвор'е. Бліжэйшымі днямі ўначы і зранку пры праясненнях тэмпература паветра па краіне можа паніжацца да 28 градусаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі