У ДТЗ пад Гроднам загінула 5-гадовая дзяўчынка
У ДТЗ пад Гроднам загінула 5-гадовая дзяўчынка. Аўтамабіль Ford з'ехаў з трасы ў кювет, дзе перакуліўся. Як паведамляе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, трагічнае здарэнне адбылося ў аўторак каля 21:30 на 15-м кіламетры аўтадарогі Гродна — Сапоцкін. Сцвярджаецца, што 28-гадовая вадзіцель у нейкі момант не саўладала з кіраваннем, з-за чаго легкавік і апынуўся ў правым кювеце.
Загінула дзяўчынка, якая была ў дзіцячым аўтакрэсле на заднім пасажырскім сядзенні. Дзіця атрымала цяжкія траўмы і памерла ў рэанімацыі бальніцы.
Па факце аварыі пад Гроднам распачата крымінальная справа.
На месцы трагдыі / vk.com/grodnogai
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.