У Дзяржынску пасля кароткага замыкання з будынка эвакуявалі 57 дзяцей

У Дзяржынску пасля кароткага замыкання з будынка эвакуявалі 57 дзяцей

57 выхаванцаў давялося эвакуяваць з будынка ДУА "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці" ў Дзяржынску 18 траўня каля 16-й гадзіны.

Як паведамляе прэс-служба Мінскага абласнога ўпраўлення МНС, сістэмы аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі і перадачы паведамленняў аб надзвычайных сітуацыях "Маланка" выявілі, што ў памяшканні электрашчытавой на першым паверсе пачалося задымленне. Дзяцей эвакуявалі як ратавальнікі, так і адміністрацыя ўстановы. Пацярпелых пры здарэнні няма. 

Меркаванай прычынай задымлення называецца парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі