У фінале нацыянальнага адбору на “Еўрабачанне” выступяць 10 выканаўцаў
У фінале нацыянальнага адбору на “Еўрабачанне” выступяць 10 выканаўцаў. 1 лютага Белтэлерадыёкампанія пацвердзіла, што гурт Shuma ўнёс змены ў тэкст кампазіцыі “Хмаркі”, а ALEKSEEV — у мелодыю конкурснай песні “Forever”. Паколькі рэкамендацыі арганізатараў былі выкананыя, перашкодаў для іх удзелу ў фінале няма.
Фінал нацыянальнага адбору пройдзе 16 лютага, ён будзе паказаны ў жывым эфіры тэлеканала “Беларусь 1”. Спіс фіналістаў наступны:
1. Adagio, кампазіцыя "Ты і я";
2. ALEKSEEV, "Forever";
3. Shuma, "Хмаркі";
4. Napoli, "Chasing Rushes";
5. Анастасія Малашкевіч, "World on Fire";
6. Гюнэш, "I won't Cry";
7. Радиоволна, "Subway Lines";
8. Alen Hit, "I don't Care";
9. Lexy Weaver, "Ain't You";
10. Кірыл Гуд, "Deja Vu".
Фота: БЕЛТА