У фінале першага чэмпіянату Беларусі па покеры — каля 100 гульцоў

Само фінальнае спаборніцтва прызначанае на 21 чэрвеня ў адным са сталічных клубаў. Чэмпіянат праходзіць 6-21 чэрвеня і складаецца з чатырох адборачных гульняў і фіналу. Прызавы фонд у 45 млн рублёў падзеляць паміж сабой 30 найлепшых гульцоў.

Удзел у спаборніцтве прымуць таксама зоркі беларускага шоў-бізнэсу, адзначае тэлеканал СТВ. За асобным сталом чальцы Беларускай федэрацыі спартовага покера будуць навучаць іх гульні.

Агулам у чэмпіянаце прынялі ўдзел каля тысячы чалавек. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі