У Францыі знойдзены новы штам каранавіруса

Новую мутацыю каранавіруса выявілі ў падарожнікаў з Камеруна / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Новую мутацыю каранавіруса выявілі ў падарожнікаў з Камеруна / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Новы варыянт каранавіруса знойдзены на поўдні Францыі, паведамляе аўстрыйскае выданне Heute. Медыкі Марсэлю выявілі невядомы штам у падарожнікаў, якія прыляцелі з Камеруна.

Узятыя тэсты паказалі ў іх "атыповую камбінацыю мутацый". Новы штам атрымаў пазначэнне B. 1.640.2, навукоўцы налічылі ў ім 46 мутацый. Аб узроўні пагрозы або заразнасці гэтага штаму пакуль нічога невядома.

Нагадаем, папярэдняя мутацыя каранавіруса, якая атрымала назву омікрон, была выяўленая ў лістападзе 2021 года ў ПАР. У цяперашні час омікрон актыўна распаўсюджваецца па свеце. У СААЗ асцерагаюцца, што гэта можа прывесці да высокай нагрузкі на сістэму аховы здароўя. У канцы снежня омікрон-штам выявілі і ў Беларусі. Яго знайшлі ў тэстах чатырох чалавек. З-за актыўнага распаўсюджвання омікрона еўрапейскія краіны зноў пачалі ўводзіць абмежаванні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі