Мінаховы здароўя Беларусі паведаміла пра выяўлены ў чатырох чалавек омікрон
Мінаховы здароўя Беларусі паведаміла пра выяўлены ў 4 чалавек омікрон — новы штам каранавіруса. Адзначаецца, што ва ўсіх іх лёгкае працяканне інфекцыі.
Пра першыя пацверджаныя выпадкі выяўлення ў нашай краіне омікрона стала вядома 29 снежня, калі ў пацыентаў узялі тэсты спецыялісты РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі. У апошнія тыдні яго шукалі ў Беларусі "усімі ўзмоцненымі спосабамі", казаў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.