Стала вядома, што ў Беларусі шукаюць "усімі ўзмоцненымі спосабамі"

Стала вядома, што ў Беларусі шукаюць "усімі ўзмоцненымі спосабамі"

У Мінаховы здароўя сцвярджаюць, што ў Беларусі штам каранавіруса omikron не выяўлены. "Мы яго шукаем усімі ўзмоцненымі спосабамі, цытуе словы міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча прэс-служба ведамства. — ...Сістэма аховы здароўя павінна быць гатовая да любога развіцця падзей".

Піневіч заявіў, што згаданы штам "выклікае захворванне не цяжэйшае, чым штам дэльта", але "распаўсюджваецца хутчэй". Міністр спасылаецца на праведзеныя даследаванні. Паводле яго слоў, у Мінаховы здароўя не чакаюць нейкіх "істотных зменаў у эпідэміялагічнай сітуацыі".

Тым часам omikron выяўлены ў больш за 60 краінах свету.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі