У футбольным чэмпіянаце Беларусі БАТЭ апусціўся на трэцяе месца

У футбольным чэмпіянаце Беларусі БАТЭ апусціўся на трэцяе месца

20 чэрвеня прайшлі некалькі матчаў 13-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе. 

Лідар турніру салігорскі "Шахцёр" прымаў у сябе дома наваполацкі "Нафтан". Салігорцы абыгралі гасцей з лікам 2:1 і захавалі за сабой першую пазіцыю ў турнірнай табліцы. 

Другое месца ў турнірнай табліцы заняло мінскае "Дынама". Яго футбалісты сёння перамаглі на выездзе футбалістаў "Слуцка" — 3:0. 

А вось дзейны чэмпіён краіны барысаўскі БАТЭ апусціўся на трэцяе месца. Барысаўцы прымалі на сваім полі жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" і завяршылі гульню ўнічыю — 0:0. Дарэчы, такі ж вынік быў і ў матча "Мінск" — "Гарадзея".

Такім чынам, узначальвае турнірную табліцу ФК "Шахцёр" (32 ачкі), за ім ідзе "Дынама-Мінск" (28), замыкае тройку лідараў БАТЭ (27).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі