У Галівудзе назвалі найгоршы фільм 2017 года
У Галівудзе ўручылі прэмію “Залатая маліна” — гэта прэмія-антыпод “Оскара”, якую даюць за найгоршыя фільмы і акторскую працу, перадаюць замежныя СМІ.
У намінацыі “Найгоршы фільм” адзначылі “Эмоджы фільм”. Стужка таксама атрымала цэлы букет “малінаў” — найгоршы сцэнарый, нагоршы акторскі дуэт і найгоршая рэжысура, за якую адзначылі Тоні Леондзіса.
Найгоршым акторам прызнаны Том Круз за сваю працу ў фільме “Мумія” — на думку журы, ён граў “абсалютна пасрэдна”. Найгоршай акторкай стал Тайлер Пэры, якая грала жанчыну ў “Хэлоўіне Медэі 2”. А Мэл Гібсан атрымаў “Залатую маліну” як найгоршы актор другога плану ў фільме “Татава хата 2”. Такую ж узнагароду атрымала і Кім Бейсінгер — яе называлі найгоршай акторкай другога плану за працу ў фільме на “На пяцьдзесят адценняў цямней”.
“Залатую маліну” прысуджаюць штогод напярэдадні ўручэння “Оскара”. Уладальнікам антыпрэміі даюць пластыкавую ягаду маліны з залатым напыленнем. На цырымонію ніхто з намінантаў звычайна не прыходзіць.