У Гданьску — фэст “Салідарныя з Беларуссю”

З 21 па 23 сакавіка ў польскім Гданьску пройдзе фестываль незалежнай беларускай культуры “Салідарныя з Беларуссю”. У яго межах адбудуцца клубныя канцэрты гуртоў Harotnica, :B:N: і FolkRoll.

“У канцэрце “Салідарныя з Беларуссю” ўдзельнічаю не ўпершыню. І лічу гэта сваім абавязкі як беларускі, так і спявачкі, — кажа лідарка гурта FolkRoll Наста Някрасава. — Удзел у святочным канцэрце з нагоды 95-х угодкаў БНР з’яўляецца важнай падзеяй для гурта FolkRoll”.

Апроч канцэртаў пройдуць дэбаты на тэму сучаснай беларускай незалежнай культуры з удзелам мастачкі Нікі Сандрас, спявачкі Насты Някрасавай і мэнаджэра Ігара Зныка. Будзе паказаны фільм “Мова. Музыка. Маладосць” — дакументальная стужка пра мастака Паўла Альтхамера — і прадстаўлена яго сумесная праца з гуртом N.R.M. — тэледыск “Прамень”. У Надбалтыцкім цэнтры культуры Гданьска можна будзе наведаць выставу Нікі Сандрас.


Канцэрты “Solidarni z Białorusią” праходзяць у Польшчы з 2006 года.

Дзень Волі ў Польшчы адзначаць больш маштабна, чым у Беларусі (расклад)

Фота: www.flickr.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі