У Германіі афіцыйна з’явіўся трэці пол

У Германіі афіцыйна з’явіўся трэці пол

У Германіі афіцыйна з’явіўся трэці пол. Гаворка пра тых людзей, якія не лічаць сябе ні жанчынамі, ні мужчынамі. Вярхоўны суд гэтай краіны пастанавіў дадаць у дакументах да “мужчынскага” і “жаночага” трэці варыянт. Як ён будзе называцца, пакуль невядома. Сярод варыянтаў — “іншы” і “змяшаны”. Мяркуецца, што да канца 2018 года норму распаўсюдзяць на ўсё заканадаўства, інфармуе тэлеканал Euronews.

Ужо чатыры гады ў Германіі дзейнічае закон, які дазваляе пакінуць у дакументах графу “пол” пустой. Жадаючых яе мець у такім выглядзе налічваецца, па розных звестках, ад 10 да 80 тысяч чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі