У Германіі з’явіліся купюры наміналам 0 еўра (фотафакт)
У Германіі з’явіліся купюры наміналам 0 еўра. Пяць тысяч сувенірных банкнот надрукавала турыстычная кампанія з горада Трыр. Такім чынам адзначана 200-годдзе з дня нараджэння мысляра і эканаміста Карла Маркса (1818 — 1883), мясцовага ўраджэнца.
Першы наклад купюр надрукавалі ў сакавіку і хутка прадалі. Кожная з іх каштавала 3 еўра. Плануецца, што надрукуюць яшчэ 20 тысяч, інфармуе сайт thelocal.de.
Сувенірныя купюры наміналам 0 еўра друкуюцца ў Германіі з дазволу Еўрапейскага цэнтрабанка не першы раз. Звычайна наклад не перавышае 5 тысяч штук.
MOVIE PARK #GERMANY Offiziell Euro #Souvenir Schein
— EuroSchein Souvenir (@EuroSouvenirDE) 16 апреля 2018 г.
Diese Souvenir-Euro-Scheine werden in größter Geheimhaltung in einer der offiziellen Druckereien unserer Euroscheine hergestellt auf besonderem Sicherheitspapier & mit Sicherheitsmerkmalen
Ein Muss für jeden #MoviePark-Fan pic.twitter.com/1HOSRACjCw