У Гомелі напалі на 80-гадовую жанчыну, забралі сумку з прадуктамі і грошы

У Гомелі напалі на 80-гадовую жанчыну, забралі сумку з прадуктамі і грошы

У Гомелі напалі на 80-гадовую жанчыну, забралі сумку з прадуктамі і грошы. Пры гэтым пенсіянерцы зламалі палец рукі. Зламысніка затрымалі.

Як паведамляе прэс-служба МУС, мужчына зайшоў у пад'езд дома за жанчынай. Каля ліфта ён выхапіў у яе сумку, у якой былі прадукты і 350 рублёў, і ўцёк. Яго шукалі з дапамогай камер відэаназірання і з далучэннем экспертаў.

Высветлілася, што напад здзейсніў 40-гадовы мужчына, які раней неаднаразова меў праблемы з законам. Ён пакінуў сумку з прадуктамі свайму знаёмаму, а сам паехаў у Мінск. Яго затрымалі на наступны дзень па прыкметах на чыгуначным вакзале. Распачата крымінальная справа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі