У Гомелі невядомыя цягам гадзіны падпалілі чатыры аўто
Больш за ўсё пацярпеў аўтамабіль Volkswagen / vk.com/gomelchp
Чатыры аўтамабілі гарэлі напярэдадні вечарам у дварах Навабеліцкага раёна Гомеля, паведамляе "ЧП Гомель". Машыны гарэлі ў розных дварах, але недалёка адзін да аднаго. Па дадзеных крыніцы, гаворка ідзе аб падпалах.
Паведамленні аб узгараннях аўтамабіляў пачалі паступаць 27 кастрычніка каля 10 гадзін вечара. Больш за ўсё пацярпеў аўтамабіль Volkswagen, у яго пашкоджаны салон і подкапотная прастора.
БМВ і Шкодзе, якія гарэлі на вуліцы Радзішчава, пашанцавала больш. Іх своечасова патушылі гаспадары. Машыны знаходзіліся ў 200 метрах адзін ад аднаго.
Яшчэ ў адным аўто хуліган падпаліў фару. Гэта ўзгаранне таксама ўдалося хутка патушыць.
Міліцыя пачала пошук падпальшчыка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.