У Гомелі пасля рэстаўрацыі адкрылі помнік героям-камсамольцам (фота)
У помніка з’явілася новая абліцоўка чырвоным гранітам, добраўпарадкавана тэрыторыя вакол яго.
8 траўня ў Гомелі пасля рэканструкцыі адкрылі помнік героям-камсамольцам. Ён быў усталяваны ў 1964 годзе ў гонар моладзі, што загінула ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Ініцыятары рэканструкцыі — абласное аб’яднанне прафсаюзаў. На сабраныя сродкі помнік нанова аздобілі чырвоным гранітам, паклалі тратуарную плітку і добраўпарадкавалі газоны вакол яго, зрабілі сучасную падсветку.