У Гомелі прадухілена спроба продажу чалавека ў рабства
9 красавіка ў Гомелі супрацоўнікі Ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеяння гандлю людзьмі прадухілілі выпадак продажу жанчыны ў рабства. Падрабязнасці распавядае спецыяльны карэспандэнт Групы інфармацыі і грамадскіх сувязяў Ігар Бішкевіч.
“У 15:00 пры правядзенні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў на аўтавакзале ў Гомелі пры пасадцы ў аўтобус “Гомель - Кіеў - Мікалаеў” для выезду ў аэрапорт горада Кіева з мэтай далейшага вылету ў Анкару, Турцыя, была затрыманая жыхарка Гомеля 1977 года нараджэння.
З мэтай ажыццяўлення здзелкі куплі-продажу яна арганізавала выезд у Турцыю з мэтай сэксуальнай эксплуатацыі гамельчанкі 1985 года нараджэння”.
Аператыўнікі западозрылі, што маюць справу з гандляркай людзьмі, калі высветлілі, што ў Кіеве гамельчанак прымае грамадзянка Ўкраіны, што замужам за жыхаром Турцыі. Працягвае Ігар Бішкевіч:
“Жанчына абяцала вывазімай (то бок пацярпелай) каля 2.000 долараў заробку ў месяц. За кожную жанчыну, пастаўленую ў Турцыю, ёй плацілі ад 500 да 600 долараў”.
Фота — cs.seti.ee