У Гомелі прайшла творчая вечарына, прысвечаная Дню Волі (фота)
На ёй адбылася прэзентацыя зборніка вершаў “Распяты гонар”.
25 сакавіка ў гомельскім грамадска-палітычным цэнтры прайшла творчая вечарына паэткі Таісы Мельчанкі, прысвечаная Дню Волі. У межах вечарыны быў прэзентаваны зборнік вершаў “Распяты гонар”.
Грамадзянская паэзія кнігі закранае балючыя для беларускага народа і для самой паэткі тэмы: малая радзіма, сваякі і землякі, Айчына, мова, гістарычны шлях народа, яго духоўнасць. Зборнік быў выдадзены на валанцёрскіх пачатках за прыватныя сродкі прыхільнікаў творчасці Таісы Мельчанкі.