У Гомелі суд вызваліў француза Жаляна Віо
20 лістапада ў Гомелі суд вызваліў француза Жаляна Віо. Яго затрымалі на беларуска-ўкраінскай мяжы з-за патрона-падарунка польскага сябра (француз лічыў, што гэта муляж). За кратамі замежнік правёў амаль два месяцы. Яго абвінавачвалі ў незаконнай перавозцы агнястрэльнай зброі і незаконным абарачэнні атрутных рэчываў. Віо пагражала да 7 гадоў пазбаўлення волі. Аднак пракурор папрасіла яго аштрафаваць на суму 6900 рублёў. Гомельскі раённы суд аднак прыняў рашэнне, што француз невінаваты. Яго вызвалілі ў зале суду.
24-гадовы Жалян Віо, жыхар Лондана, падарожнічаў па Еўропе. У Беларусь ён прыехаў з Літвы і збіраўся патрапіць ва Украіну. Яго затрымалі 21 верасня на памежным пераходзе “Новая Гута”. Спрабаваць атрымаць кампенсацыю грамадзянін Францыі не будзе.