У Гомелі зачынілі дзіцячы прытулак — ёсць звесткі пра каранавірус

У Гомелі зачынілі дзіцячы прытулак — ёсць звесткі пра каранавірус

У Гомелі часова зачыніўся гарадскі сацыяльна-педагагічны цэнтр, перадае Радыё "Свабода". 

Цяпер у будынку толькі вартаўнік. "Тут толькі я, вартаўнік. Адміністрацыя на бальнічным, дзеці ўсе ў шпіталі як "кантакты", — паведаміў мужчына журналістам.

Сваякі дзяцей — сацыяльных сіротаў кажуць, што ў прытулку зафіксаваная ўспышка каранавірусу. Захварэла адна з выхаванак, астатніх дзяцей забралі ў шпіталь як кантактаў першага ўзроўню. Хвароба дыягнаставаная таксама ў супрацоўнікаў прытулку — яны цяпер на бальнічным.

Намесніца начальніка ўпраўлення адукацыі Гомельскага гарвыканкама Алена Парошына заявіла, што ніякіх каментароў наконт прытулку пакуль даць не можа.

Сацыяльна-педагагічны цэнтар працуе ў Гомелі з 2000 года. Прытулак для сацыяльных сірот разлічаны на 30 дзяцей — ад 3 да 18 гадоў. Сюды трапляюць пераважна дзеці, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, і сацыяльныя сіроты, якіх адабралі ў бацькоў.

Паводле звестак Мінздароўя на 26 траўня, у нашай краіне зарэгістравана 38 059 выпадкаў каранавіруса, памерлі 208 пацыентаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі