У Гомелі затрыманы прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Уладзімір Няпомняшчых

Уладзімір Няпомняшчых​
Уладзімір Няпомняшчых​

5 чэрвеня ў цэнтры Гомеля затрыманы прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Уладзімір Няпомняшчых. Сёння ён збіраўся ўдзельнічаць у пратэстным пікеце каля ГУМа ў Мінску.

Па словах грамадскага актывіста Васіля Палякова, затрыманне звязанае з пікетам 31 траўня каля ўнівермага "Гомель", дзе выступаў Няпомняшчых. Цяпер удзельнік выбараў знаходзіцца ў РАУС Цэнтральнага раёна Гомеля. Ён сказаў Палякову, што яго абяцаюць адпусціць пасля складання пратаколу.

Няпомняшчых пацвердзіў Еўрарадыё, што знаходзіцца ў міліцыі, але адразу ж завяршыў размову: "Не магу цяпер гаварыць".

Уладзімір Няпомняшчых — адзіны з больш чым 30 "кандыдатаў пратэсту", якога ЦВК дапусціў да ўдзелу ў выбарах. Ініцыятыўную групу ён рэгістраваў, каб мець магчымасць выходзіць на дазволеныя законам пікеты па зборы подпісаў і гаварыць з людзьмі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі