У Гомелі злодзей узламаў шапік і скраў 1200 праязных білетаў
Міліцыянеры Чыгуначнага раёна Гомеля вядуць вышук злодзея, які ўзламаў замок не абсталяванага сігналізацыяй шапіка на прыпынку грамадскага транспарта “ДК “Гомсельмаш”. Адтуль ён знес металічную скрыню, у якой было 1200 абанементных праязных талонаў, 9 інтэрнэт-картак і 596 тысяч рублёў – прыбытак шапіка за дзень. Газета “Рэспубліка” піша, што на месцы крадзяжу знойдзеныя адбіткі пальцаў зламысніка. Таму, відаць, працаваў не “прафесіянал”. Ды і скрадзеныя праязныя рэалізаваць наўрад ці атрымаецца: іх лёгка вылічыць па нумарах, якія ўжо вядомыя следчым ды кантралёрам.