У Гомельскім раёне аўтамабіль пераехаў вяскоўцаў, якія спалі на дарозе
Аўтамабіль смяротна параніў дваіх жыхароў вёскі Калініна Гомельскага раёна, якія заснулі на дарозе. Як паведамляе "Интерфакс-Запад", мужчыны былі ў стане алкагольнага ап'янення. Машынай, якая на іх наехала, кіраваў жыхар той жа вёскі. Цяпер праводзіцца разбіральніцтва.