У Грэцыі пылае сотня пажараў, з імі змагаюцца беларусы

Небывалая спёка ў Грэцыі выклікала нямала пажараў. Гараць лясныя масівы, у тым ліку ў непасрэднай блізкасці ад Афінаў. Ад спёкі ўжо памерлі 9 чалавек. Грэцкія ўлады звярнуліся па дапамогу да Еўрасаюза. На заклік адгукнуліся Беларусь, Францыя і Іспанія, якія прыслалі спецыяльныя пажарныя верталёты. Як сцвярджаюць выратавальнікі, усяго ў Грэцыі палаюць каля 120 пажараў, у тым ліку на выспе Крыт, на паўвыспе Пелапанэс і на поўнач ад Афінаў. У многіх рэгіёнах краіны ўжо цэлы тыдзень тэмпература перавышае 40 градусаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі