У Гродне 14 сакавіка пачнецца з'езд Саюза палякаў Беларусі

VII з'езд Саюза палякаў Беларусі пачне сваю працу ў суботу ў Гродне. Старшыня непрызнанага беларускімі ўладамі Саюза палякаў Анжаліка Борыс спадзяецца, што мерапрыемства стане чарговым крокам па нармалізацыі сітуацыі вакол аб'яднання.  Да поспехаў арганізацыі за апошнія чатыры гады Борыс аднесла захаванне структур СПБ нават ва ўмовах рэпрэсій супраць актывістаў, а таксама працяг культурна-асветнай дзейнасці.

Як адзначае Анжаліка Борыс, за апошнія гады яна неаднойчы спрабавалі наладзіць дыялог з уладамі і зарэгістраваць аб'яднанне, аднак зрабіла выснову, што праблемы легалізацыі саюза цалкам залежаць ад палітычнай волі афіцыйнага Мінску.

БелаПАН нагадвае, што ў 2005 годзе Мінюст Беларусі прызнаў нелегітымным новае кіраўніцтва СПБ на чале з Анжалікай Борыс, абранае на VI з'ездзе аб'яднання. Улады дамагліся, каб быў праведзены паўторны з'езд, на якім кіраўніком саюза стаў Юзэф Лучнік. Аднак нямала сябраў СПБ засталіся з Борыс.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі