У Гродне адмянілі паказ пастаноўкі "Кадзіш" па творах Аляксандра Галіча
У Гродне адмянілі сустрэчу з акторамі і паказ пастаноўкі “Кадзіш” паводле твораў Аляксандра Галіча, паведамляе тэлеграм-канал by_culture.
Арганізатараў — актораў Ігара Уланава, Аляксея Станогу, Паліну Левіну, Аксану Машынкову выклікалі ў пракуратуру горада. Там іх папярэдзілі, што на іх могуць пачаць крымінальную справы па артыкуле “распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варажнечы”.
Вершы і песні Аляксандра Галіча, якія ўвайшлі ў цыкл "Кадзіш", прысвячаюцца тэме Халакосту і трагедыі габрэяў у Другой Сусветнай вайне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.