У Гродне астанкі чырвонаармейца перадалі праўнуку з Масквы (фота)

У Гродне 13 лютага перадалі астанкі загінулага салдата Фёдара Прохарава расіяніну-праўнуку Алегу Яршову. Цырымонія перадачы прайшла каля Вечнага агню ў парку Жылібера.

Нагадаем, чырвонаармеец загінуў падчас Другой сусветнай вайны ў лагеры “Шталаг”. Яго парэшткі ў мінулым годзе знайшлі вайскоўцы на тэрыторыі вайсковай часткі на Фолюшы. Імя і прозвішча высветлілі па медальёне.

Цяпер капсула паедзе пад Калугу ў сяло Юр’яўскае да сваякоў салдата. Там ён будзе пахаваны на могілках, каля сваёй жонкі і дзяцей. На сённяшні дзень жыве адна з дачок чырвонаармейца — бабуля Алега Яршова. По яго словах, бацьку яна дрэнна памятае. Калі ён сыходзіў на вайну, яна была зусім маленькай.

"Я ведаю, што яму не было 40 гадоў, калі ён сыходзіў на вайну. Працаваў лесніком, сам пабудаваў дом. Прадзед шмат лістоў пісаў з фронту. Аднак у лютым 1942-га сувязь абарвалася. Ён знік пад Вязьмай і больш інфармацыі пра яго не было. Мы радыя, што яго астанкі знайшлі, бо чалавек дагэтуль столькі часу лічыўся без вестак зніклым", — гаворыць праўнук вайскоўца.

На цырымоніі таксама прысутнічаў Генеральны консул Расіі ў Брэсце Мікіта Маткоўскі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі