У Гродне лекарам забаранілі карыстацца на працы смартфонамі

Лекары ў клініцы пакуль не разумеюць, як абысціся без месэнджараў у экстранай сітуацыі (фота носіць ілюстрацыйны характар) / БЕЛТА​
Лекары ў клініцы пакуль не разумеюць, як абысціся без месэнджараў у экстранай сітуацыі (фота носіць ілюстрацыйны характар) / БЕЛТА​

Медыкам Гродзенскай універсітэцкай клінікі (былая абласная бальніца) забаранілі выкарыстоўваць на працы смартфоны, фотаапараты і відэакамеры, а таксама парэкамендавалі сачыць за выказваннямі ў непрацоўны час.

Гэтыя патрабаванні ўтрымліваюцца ў загадзе галоўнага ўрача клінікі, які аказаўся у распараджэнні партала TUT.BY

У дакуменце, у прыватнасці, гаворыцца, што медыкі павінны "захоўваць на сваіх старонках у сацыяльных сетках самацэнзуру, аналізаваць свае выказванні, фота- і відэаматэрыялы на прадмет недапушчэння канфліктных сітуацый, здольных нанесці шкоду рэпутацыі установы".

Пры гэтым загад быў выдадзены, як гаворыцца ў дакуменце, "у мэтах выканання Закона "Аб ахове здароўя" у частцы захоўвання медыцынскай таямніцы і парадку распаўсюджвання інфармацыі аб стане здароўя пацыентаў".

TUT.BY падкрэслівае, што ўпэўнены ў сапраўднасці дакумента. Лекары з клінікі распавялі, што тэкст загаду некалькі дзён таму быў апублікаваны ў бальнічнай групе ў вайберы. Пры гэтым адзін з медыкаў адзначыў, што падобны загад быў і пры мінулым галоўным урачы, "але там была забарона толькі на аперацыйную і фотафіксацыю".

Медыкі пакуль не да канца разумеюць, як гэтыя правілы будуць працаваць на практыцы.

"Трэба патэлефанаваць тэрмінова калегу з іншай бальніцы — а ў загадзе напісана, што ў працоўны час можна карыстацца толькі стацыянарнымі тэлефонамі, — як гэта зрабіць аператыўна?" — кажуць яны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі