У Гродне натоўп Дзядоў Марозаў запаліў гарадскія ёлкі (фота, відэа)
Дзве цэнтральныя елкі горада зазіхацелі навагоднімі агнямі 17 снежня.
Больш за 300 Дзядоў Марозаў, Снягурак і казачных персанажаў з усяго горада з'ехаліся на традыцыйнае пераднавагодняе шэсце. Першай елку запалілі на Савецкай плошчы. Далей калона на чале з гарадскім духавым аркестрам і карэтай галоўнага Дзеда Мароза накіравалася праз цэнтральную вуліцу да плошчы Леніна.
Другую гарадскую елку традыцыйнаму Дзеду Марозу ужо дапамагаў запальваць Санта-Клаўс з Лапландыі. Адзначым, што з гэтага дня святочная ілюмінацыя будзе ўключана ва ўсіх мікрараёнах Гродна.