У Гродне з падвалаў у цэнтры горада могуць зрабіць “падземны горад”

Гродзенскія ўлады разглядаюць ідэю рэстаўрацыі падвалаў 18-га і 19-га стагоддзя. Падземныя памяшканні складаюць прыкладна 80 адсоткаў агульнай плошчы гарадскога гістарычнага цэнтра, а гэта сотні квадратных метраў, паведамляе газета “Вечерний Гродно”. Гісторык Ігар Трусаў і галоўны спецыяліст па ахове гісторыка-культурнай спадчыне аддзела культуры гарвынкама Вольга Мацко ужо агледзелі некаторых з іх і прыйшлі да высновы, што праект магчыма рэалізаваць. Падвальныя пакойчыкі плануюць аддаць замежным інвестарам, напрыклад, пад кавярні і рэстараны.

Пра некаторыя з іх Еўрарадыё распавёў гродзенскі гісторык Андрэй Вашкевіч.

Андрэй Вашкевіч: “Так, падвалы могуць выкарыстоўвацца, асабліва ў такіх месцах, якія знаходзяцца пад пагрозай, напрыклад на піўзаводзе гродзенскім, які акурат у 2007-м годзе летам зачынілі. Яго лёс да сённяшняга дня невядомы... Зносіць яго не збіраюцца, але ніякіх канкрэтных рашэнняў не прынялі з яго нагоды, акурат там адзін з самых вялікіх падвалаў у горадзе 18 стагоддзя”.

Дарэчы, ужо цяпер самыя папулярныя кавярні ў Гродне знаходзяцца ў гістарычным цэнтры і размешчаны ў падвальных памяшканнях.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі