У Гродне злодзей пагарэў на тым, што не здолеў уключыць скрадзены ноўтбук

У Гродне мінулай ноччу абрабавалі прыход касцёла францішканцаў. Злачынца вынес ноўтбук, фотаапарат, бытавую тэхніку, 8,5 мільёнаў рублёў і 280 долараў. Але далёка знесці нарабаванае ён не паспеў.  Літаральна праз некалькі гадзін злодзея затрымалі на гродзенскім чыгуначным вакзале. Выявіць злачынцу дапамагла пільнасць міліцыянта, які ў гэты час сустракаў сваякоў. Заўважыўшы чалавека, які ўвесь час азіраўся па баках і паводзіў сябе крыху неадэкватна, ён выклікаў групу затрымання для высвятлення абставінаў.

На просьбу міліцыянтаў падазраваны не здолеў уключыць ноўтбук і быў дастаўлены ў аддзяленне. 26-гадовы жыхар Любані цяпер знаходзіцца ў СІЗА. Аператыўнікі лічаць, што ён мае дачыненне да цэлага шэрагу падобных крадзяжоў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі