У Гродне зрабілі трохметровую доктарскую каўбасу
Вялізны батон варанай каўбасы выпусціў Гродзенскі мясакамбінат.
Як сцвярджаюць на прадпрыемстве, гэта самы вялікі батон варанай каўбасы, зроблены калі-небудзь у Беларусі. Дэгустацыя святочнай навінкі адбудзецца на калядным кірмашы 7 студзеня, перадае БЕЛТА. Кірмаш пройдзе ў агратурыстычным комплексе "Гродзенскі маёнтак Каробчыцы".
Фота — БЕЛТА