У Гродзенскай вобласці амаль цалкам згарэла вёска

У Гродзенскай вобласці амаль цалкам згарэла вёска

У Шчучынскім раёне ў вёсцы Нарчы згарэлі больш за 20 дамоў. На шчасце, ніхто з людзей не пацярпеў. На месцы працуюць следчыя і эксперты, паведамляе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта.

Здарэнне адбылося ў аўторак, 7 красавіка, каля 14-й гадзіны. Вядома, што пастаянныя жыхары былі толькі ў двух дамах з ліку згарэлых (а ўвогуле ў вёсцы жылі чатыры сям'і). Адзін з іх, 70-гадовы вясковец, раніцай паліў сухую траву на сваім падворку. Ён кажа, што пайшоў у хату толькі, калі трава згарэла. Праз нейкі час да яго прыйшоў аднавясковец і сказаў пра ўзгаранне на падворку. Агонь перакінуўся на хату, а пасля і на суседнія будынкі.

У дачыненні пенсіянера распачатая крымінальная справа, высвятляюцца ўсе абставіны здарэння, апытваюцца сведкі.

У Гродзенскай вобласці амаль цалкам згарэла вёска
@skgovby
У Гродзенскай вобласці амаль цалкам згарэла вёска
@skgovby
У Гродзенскай вобласці амаль цалкам згарэла вёска
@skgovby
У Гродзенскай вобласці амаль цалкам згарэла вёска
@skgovby

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі