У гродзенскіх басейнах зафіксавалі перавышэнне хлору ў 10 разоў

Басейн, ілюстрацыйнае фота

Басейн, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У некаторых гродзенскіх байсейнах утрыманне хлору ў вадзе перавышала норму амаль у 10 разоў. Такія вынікі праверкі, якую правялі супрацоўнікі Гродзенскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя ў кастрычніку.

Спецыялісты выявілі наступныя парушэнні:

— не ва ўсіх басейнах супрацоўнікі арганізавалі кантроль за станам здароўя наведвальнікаў і захаваннем правіл асабістай гігіены;
— не было ўмоваў для захавання наведвальнікамі правілаў асабістай гігіены;
— не вёўся кантроль за адпаведнасцю параметраў мікраклімату;
— не падтрымлівалася частата правядзення лабараторнага кантролю за паказчыкамі бяспекі і бясшкоднасці вады ў басейнах;
— у спраўным стане не падтрымліваліся паверхні столі і сцен у залах басейна, распранальняй і душавых.

Якасць вады ў басейнах у цэлым адпавядала гігіенічным нормам. Але ў некаторых басейнах утрыманне рэшткавага вольнага хлору ў вадзе перавышала норму ў 1,5-9,5 разоў, а ўтрыманне хларыд–іёна — у 2,5-3 разы. Гэта сведчыць пра парушэнне рэжыму дэзінфекцыі вады.

Высокая канцэнтрацыя хлору пагражае сур'ёзнымі наступствамі для дзяцей і людзей, адчувальных да хлору, алергікаў, астматыкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі