У гульца дзяржынскага "Арсенала" падазрэнне на COVID-19 — адменены матч каманды

Матч з удзелам ФК "Арсенал" /  vk.com/arsenaldzerzhinsk
Матч з удзелам ФК "Арсенал" /  vk.com/arsenaldzerzhinsk

АБФФ перанесла гульню 4-га тура "Макслайн — першай лігі" з удзелам "Гомеля" і дзяржынскага "Арсенала", якая павінна была адбыцца 10-га траўня ў Гомелі. Прычына — у аднаго з гульцоў каманды падазрэнне на каранавірус. Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў самім клубе журналістам tribuna.com.

Як распавялі ў "Арсенале", гулец, чыё імя не называецца, адчуў сябе дрэнна ў пятніцу раніцай. У яго была высокая тэмпература і ламата.

Таксама адменены і трэніроўкі "Арсенала". Заняткаў не будзе да таго часу, пакуль не прыйдуць вынікі аналізу футбаліста, а яны чакаюцца ў панядзелак. Акрамя таго на наступным тыдні ўсім гульцам, трэнерам і работнікам каманды будуць праведзены тэсты на COVID-19.

Беларусь апошняя краіна ў Еўропе, у якой не спыніўся чэмпіянат па футболе з-за пагрозы заражэння каранавіруса. Працягваюцца матчы на ​​толькі ў вышэйшай лізе, але і ў першай, і ў другой.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі