У хакейным мінскім "Дынама" ўспышка каранавіруса?
У хакейным мінскім "Дынама" ўспышка каранавіруса. Нібыта, сімптомы захворвання ёсць у 2/3 складу каманды. Кіраўніцтва "Дынама" чакае вынікаў ПЛР-тэстаў, паведамляе sport24.ru са спасылкай на свае крыніцы. Вынікі стануць вядомыя ў сераду.
Раней з-за ўспышак каранавіруса ў гульцоў КХЛ адмяняла матчы ЦСКА, "Аўтамабіліста", "Салават Юлаева", "Тарпеда" і рыжскага "Дынама". Менавіта з латвійскім клубам 12 студзеня павінна было гуляць мінскае "Дынама", але 9 студзеня паядынак адмянілі. Цяпер жа беларускі клуб папрасіў лігу аб пераносе чатырох наступных матчаў у студзені (бліжэйшы — 17 студзеня з камандай "Северсталь"), але афіцыйнай інфармацыі на гэты конт няма.
КХЛ пакуль не збіраецца прыпыняць рэгулярны чэмпіянат. На 11 студзеня ў клубах выяўлена 126 выпадкаў заражэння COVID-19, з якіх 97 — у хакеістаў.
Мінулай восенню ў мінскім "Дынама" ўжо была нейкая "таямнічая хвароба" (па словах галоўнага трэнера Крэйга Вудкрафта), з-за якой выбыла шмат хакеістаў, а аслабленая каманда пацярпела некалькі паражэнняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.