У Іспаніі беларускага турыста шукалі з верталётам, пакуль ён быў у бардэлі
У Каталоніі на пляжы Росэс беларускага турыста, які знік, шукалі марская служба ратавання, пажарнікі і паліцыя. Здарэнне адбылося ў суботу, 13 ліпеня, піша "Наша ніва" са спасылкай на іспанскую прэсу.
Мужчына з сябрамі адправіўся на пляж, каб паплаваць. Прыяцелі яго згубілі і апавясцілі аварыйныя службы. Каб знайсці турыста, іспанскія ратавальнікі нават адпраўлялі ў бухту верталёт.
Зніклага беларуса знайшлі праз некалькі гадзін. Высветлілася, што ён, нікога не папярэдзіўшы, паехаў на таксоўцы ў бардэль.