У Італіі ўпершыню за 70 гадоў з’явіўся афіцыйны гімн
У Італіі ўпершыню за 70 гадоў з’явіўся афіцыйны гімн. Статус нацыянальнага гімна атрымала кампазіцыя “Браты італьянцы”, напісаная ў сярэдзіне XIX стагоддзя (аўтар тэксту — Гафрэда Мамелі, аўтар музыкі — Мікеле Навара). Адпаведнае рашэнне прыняў Камітэт па канстытуцыйных справах сената Італіі.
“Браты італьянцы” з 1946 года рэгулярна выкарыстоўваліся ў якасці гімна, у тым ліку і італьянскімі спартсменамі. Аднак “легалізацыя” з нейкай прычыны зацягнулася.