У Канадзе марскі леў пацягнуў дзіця пад ваду (відэа)
У Канадзе ў горадзе Рычманд марскі леў пацягнуў дзіця пад ваду. На відэа відаць, як людзі спакойна назіраюць за жывёлай, кормяць яе. У нейкі момант дзяўчынка села на край прычала. Праз некалькі секунд марскі леў схапіў яе. Дзіця выратаваў мужчына, які скокнуў у ваду.
За некалькі дзён на YouTube відэаролік пра здарэнне набраў больш за 5,5 млн праглядаў.