У кастрычніку сярэдні заробак у Беларусі склаў 841 рубель

У кастрычніку сярэдні заробак у Беларусі склаў 841 рубель

Сярэдні заробак работнікаў у Беларусі ў кастрычніку склаў 841 рубель, паведамляе Белстат. У верасні сярэдні заробак па краіне складаў 831,3 рубель.

Такім чынам, рост склаў 9,7 рубля. 

Паводле сярэднеўзважанага курса за кастрычнік сярэдні заробак за кастрычнік склаў 428 долараў, піша tut.by. За верасень ён быў роўны 429 доларам. 

Калі глядзець па рэгіёнах, то ў Мінску сярэдні заробак у кастрычніку склаў 1 151,3 рубля, у Мінскай вобласці — 845,9 рубля, у Віцебскай — 710,1 рубля, у Гомельскай — 766 рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі