У Каталоніі праходзяць вулічныя акцыі пратэсту, паліцыя іх разганяе (фота)

У Каталоніі праходзяць вулічныя акцыі пратэсту, паліцыя іх разганяе (фота)

У сераду, 8 лістапада, у Каталоніі праходзяць вулічныя акцыі пратэсту. У іх удзельнічаюць прыхільнікі незалежнасці. Яны пратэстуюць супраць дзеянняў уладаў Іспаніі, якія адправілі пад арышт шэраг каталонскіх палітыкаў. Як вядома, 1 кастрычніка ў Каталоніі прайшоў рэферэндум, большасць удзельнікаў якога выказалася за незалежнасць ад Мадрыда. 27 кастрычніка каталонскі парламент прагаласаваў за незалежнасць. Улады Іспаніі ў адказ распусцілі парламент і урад аўтаноміі, прызначылі прамое кіраванне, новыя парламенцкія выбары, пачалі крымінальны пераслед лідараў незалежнікаў.

Шэраг нацыяналістычных арганізацый у сераду аб’явілі ў Каталоніі ўсеагульны страйк, аднак пакуль невядома, які ён мае маштаб. Актывісты перакрываюць вуліцы і аўтадарогі. Паліцыя спрабуе разблакаваць рух. Увечары чакаюцца больш масавыя акцыі пратэсту. Іх цэнтрам з’яўляецца Барселона.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі