У Кіеве не выключаюць, што заўтра можа пачацца вайна

Пра гэта паведамляюць украінскія СМІ са спасылкай на крыніцы ва ўкраінскай разведцы. Адзначаецца, што менавіта ў гэты дзень шэсць гадоў таму пачаўся ўзброены канфлікт паміж Расіяй і Грузіяй.

Паводле дадзеных разведкі, каля 12-й гадзіны 8 жніўня плануецца наступ расійскіх войскаў у колькасці 5-7 батальёнаў тактычных груп з чарнігаўскага напрамку праз памежныя пераходы Сямёнаўка, Сенькоўка і Клюсы. Сцвярджаецца, што такія звесткі былі атрыманыя з перахопу радыёсувязі і тэлефонных размоваў байцоў на тэрыторыі Расіі.

У Чарнігаўскую вобласць, акрамя пяхоты, рыхтуюцца ўвайсці цяжкая бронетэхніка і артылерыя. Колькасць гэтай групоўкі ацэньваецца ў 13-15 тысяч чалавек, 50-70 адзінак бронетэхнікі, 100-120 адзінак лёгкай бронетэхнікі, па 50 адзінак самаходнай артылерыі і сістэм залпавага агню "Град".

Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі няма. Раней супрацоўнікі СБУ называлі іншую дату — 15 жніўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі