У Кіеве падчас выбуху гранаты паранены расійскі журналіст
Карэспандэнт расійскага тэлеканала РЕН ТВ Станіслаў Грыгор'еў знаходзіцца ў бальніцы з падазрэннем на адкрыты пералом нагі.
Ён пацярпеў падчас выбуху святлошумавой гранаты. Здарылася гэта калі журналіст запісваў рэпартаж для праграмы "Навіны 24".
УНІАН інфармуе, што падчас інцыдэнту Грыгор'еў знаходзіўся памж спецназам і пратэстоўцамі. "Думаю, што калі б гэта была баявай, а не святлошумавая граната, то мне дакладна адарвала б нагу", — кажа расійскі журналіст.
Нагадаем, падчас апошніх падзеяў у Кіеве пацярпелі каля трох дзясяткаў журналістаў. Здарылася гэта пасля таго, як праваахоўнікі сталі актыўна выкарыстоўваць гумавыя кулі і святлошумавыя гранаты.
Баец "Беркута" страляе ў цэнтры Кіева ў журналіста (відэа)
Фота — Reuters