У Кіеве паранены беларускі фотажурналіст

Пра гэта Радыё Свабода распавёў ягоны калега Сяргей Грыц.



"Я зараз працую на вуліцы Грушэўскага, дзе з раніцы віравалі самыя гарачыя падзеі, — расказвае Грыц. — Я сведчу, што тыя міліцыянты, якія трымаюць вінтоўкі, цэляцца і страляюць менавіта па журналістах, фота- і відэааператарах. Я сам злавіў каптуром курткі гумавую кулю, добра, што са мной нічога не здарылася, так, чапанула трохі. А вось мой калега Васіль Фядосенка атрымаў такую ж кулю проста ў лоб, яна патрапіла акурат паміж абарончымі акулярамі і каскай. Ну, нічога, нічога. Ён зараз у нармальным стане. Вядома, ён збянтэжыўся, таму што гэта вельмі балюча і ашаламляльна".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі