У Кіеве сілавікі ўжылі вадамёты супраць пратэстоўцаў (фота, відэа)

Восьмае Народнае веча на Майдане Незалежнасці ў Кіеве перарасло ў вулічныя сутычкі з сілавікамі. Удзельнікі Еўрамайдана адправіліся з Еўрапейскай плошчы па вуліцы Грушэўскага да будынка Вярхоўнай Рады Украіны. Яны меркавалі пачаць пікет на знак пратэсту супраць прынятых 16 студзеня рэпрэсіўных законаў.



Вуліцу Грушэўскага і падыход да будынкаў ўрада і парламента перакрываў міліцэйскі кардон. На шляху да будынкаў ўрада і Вярхоўнай Рады маладыя людзі разгойдвалі міліцэйскія аўтобусы. Каля 300 маладых людзей у шлемах з маскамі на вачах кідалі ў байцоў Унутраных войскаў петарды, дымавыя шашкі, біліся палкамі. У сваю чаргу, міліцыя ўжыла дубінкі і слезацечны газ.



Акрамя таго міліцыя ўжыла да мітынгоўцаў светлашумавые гранаты са слезацечным газам, перадае УНІАН. Туды ж падцягнуліся падраздзяленні "Беркута".



Ёсць звесткі, што сілавікі страляюць гумовымі кулямі. Паведамляецца, што як мінімум два чалавекі (прадстаўнік Чырвонага крыжа і пратэстовец) атрымалі раненні з траўматычнай зброі.



На вуліцу Грушэўскага ўлады даставілі два вадамёты і палівалі пратэстоўцаў. Між тым, у Кіеве -9 градусаў, а міжнародныя нормы забараняюць выкарыстанне вадамётаў пры тэмпературы ніжэй за +5, пішуць украінскія СМІ.


Фота — unian.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі