У Кішынёве пратэстоўцы ўварваліся ў будынак парламента

У Кішынёве пратэстоўцы ўварваліся ў будынак парламента

У Кішынёве пратэстоўцы штурмуюць будынак парламента. У акцыі ўдзельнічаюць прыхільнікі як прарасійскіх партый (сацыялісты і "нашысты"), так і праеўрапейскай грамадзянскай платформы DA, інфармуе УНІАН.

Людзі акружылі будынак і прарвалі некалькі паліцэйскіх кардонаў. Аднак ўнутры парламента іх таксама сустрэлі паліцэйскія.

Акцыі пратэсту перад парламентам пачаліся пасля таго, як большасць дэпутатаў (57 з 101) пагадзіліся зацвердзіць кандыдата ад Дэмакратычнай партыі Паўла Філіпа на пасаду прэм'ер-міністра. Прыхільнікі апазіцыі патрабуюць ануляваць вынікі галасавання.

Мітынгоўцы спрабуюць прарвацца ў будынак парламента праз "чорны" ход. Паведамляецца аб выкарыстанні дымавых шашак.

Нагадаем, Малдова 29 кастрычнік 2015 года засталася без урада. Тады ў адстаўку быў адпраўлены кабінет міністраў, узначалены віцэ-старшынёй Ліберальна-дэмакратычнай партыі Валерыем Стральцом. Пасля гэтага мітынгі ў Кішынёве праходзілі рэгулярна.

Пратэстоўцы, якія акружылі парламент, лічаць зацвярджэнне кабінета Філіпа незаконным. Яны патрабуюць распусціць парламент і абвясціць датэрміновыя выбары.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі