У Клімавічах будуць судзіць бацькоў, якія білі сваё дзіця

Дзіцяці звязвалі рукі і ставілі ў кут на грэчку / prokuratura.gov.by​
Дзіцяці звязвалі рукі і ставілі ў кут на грэчку / prokuratura.gov.by​

У Клімавічах будуць судзіць бацькоў, якія білі і катавалі чатырохгадовую дачку, расказалі ва ўпраўленні СК па Магілёўскай вобласці.

Крымінальную справу распачалі ў дачыненні да маці і айчыма дзіцяці. Да трох гадоў дзяўчынка знаходзілася ў прытулку. Маці на той момант сама яшчэ была непаўнагадовая і не магла даглядаць дачку. Але потым яна выйшла замуж і нарадзіла другое дзіця. Дзяўчынку вярнулі ў сям'ю.

Тады высветлілася, што "са студзеня па чэрвень 2021 года айчым і маці дзяўчынкі перыядычна наносілі ёй пабоі: далонню, рамянём, кухонным ручніком, тканінавай стужкай", расказалі ў СК. Акрамя таго, бацькі прымушалі дзяўчынку стаяць у куце на грэчцы, звязвалі ёй ногі і рукі сцяжкай і скотчам, абмяжоўвалі ў ежы і вадзе.

Аднойчы айчым так штурхнуў дзяўчынку, што яна ўдарылася аб вугал ложка. Трывогу забіла цётка дзіцяці, адвезла дзяўчынку ў бальніцу і звярнулася ў міліцыю.

Пасля вывучэння матэрыялаў пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу. Айчыма затрымалі, маці пакінулі пад падпіскай аб нявыездзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі