У Крамлі адмовіліся даваць парады Лукашэнку, што рабіць з пратэстамі
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін / З архіву БЕЛТА
У Крамлі адмовіліся даваць якія-кольвек парады Аляксандру Лукашэнку наконт таго, што рабіць у сітуацыі, якая склалася на фоне пастаянных пратэстаў. Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што любыя парады ў гэтай сітуацыі могуць выглядаць як умяшанне ва ўнутраныя справы.
"Любыя нейкія публічна агучаныя парады былі б не чым іншым, як спробай умяшання ў тое, што адбываецца. Мы гэтага не рабілі і рабіць не будзем", — перадае словы Пяскова РІА "Новости".
У канцы жніўня прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін казаў, што сфармаваў на просьбу Лукашэнкі "рэзерв з супрацоўнікаў праваахоўных органаў", які можа быць задзейнічаны ў Беларусі, калі сітуацыя выйдзе з-пад кантролю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.