У Краязнаўчым музеі Бабруйска на "Ноч музеяў" кармілі сухарамі

Міжнародная акцыя “Ноч музеяў” у гэтым годзе ўпершыню прыйшла і ў Бабруйск. 14 траўня людзей запрашаў да сябе Краязнаўчы музей. "Ноч" пачалася ў 18:00 і скончылася на змярканні — у 22:00.

Уваход, як і ў Мінску, зрабілі платным. Калі наведнік вырашаў прыхапіць з сабой фотаапарат, кошт увахода павялічваўся ўдвая. На пытанне, чаму за здымкі трэба плаціць грошы, супрацоўнікі адказвалі проста: “Так загадалі ў міністэрстве...”

Краязнаўцы вырашылі здзівіць гасцей незвычайным чынам: не новымі экспанатамі ці экспазіцыямі, а сваёй самадзейнасцю. Пераапранутыя у рыцараў, сялянаў і афіцэраў царскай арміі, яны зладзілі тэатралізаванае самадзейнае шоў, накармілі наведнікаў сухарамі з чорнага хлеба і нават прымусілі танчыць.


За  час акцыі музей наведала каля 50 чалавек.





Фота аўтара.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі