У Лагойску без вады застаўся 31 шматкватэрны дом

У Лагойску без вады застаўся 31 шматкватэрны дом

31 шматкватэрны дом у Лагойску застаўся без вады, паведамляе прэс-служба Мінскага абласнога ўпраўлення МНС

Аварыя на трубаправодзе халоднага забеспячэння дыяметрам 200 мм адбылася ўвечары 14 траўня, каля 19-й гадзіны. Здарэнне адбылося на вуліцы Гайненскай.

Паведамляецца, што для жыхароў арганізаваны падвоз вады. Рамонтнікі мяркуюць аднавіць падачу вады сёння да 15-й гадзіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі